Спадчына: Маркаў Марат Сяргеевіч
Чацвер, 02 Май 2024 00:00
1 мая 2024 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Марата Сяргеевіча Маркава (1969), тэлевядучага, дзяржаўнага дзеяча, лаўрэата спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва (2020)
Марат Сяргеевіч Маркаў нарадзіўся 1 мая 1969 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Маці, Лілія Канстанцінаўна Маркава, працавала ў натарыяльнай канторы. Закончыў СШ № 2 г. Лунінца з залатым медалём. Класны кіраўнік — Наталля Аляксееўна Ерамеева. Вучыўся ігры на скрыпцы, у школьным рок-гурце іграў на бас-гітары. У школьныя гады захапляўся спортам, займаўся барацьбой дзюдо, наведваў футбольную секцыю. Пабываў у дзіцячых лагерах «Зубраня» і «Артэк», куды траплялі самыя актыўныя дзеці.